Антось - отзывы на квесты
  1. З задавальненнем пахадзілі, пафатаграфавалі! Канешне, як квест гэты лабірынт не вельмі ўспрыймаецца, але як прыгожае і вясёлае месца - поўнасцю! Атрымалі задавальненне)

    Оценки: общая оценка - 9, обслуживание - 9

  2. Шмат на якіх хорарах мы былі ўжо разам з камандай, але гэты чамусьці атрымаўся самым вясёлым)) Я застаўся вельмі задаволены тым, якія эмоцыі атрымаў, бо гэта атрымалася нечакана і крута! Дзякуй акцёру і маёй камандзе! хD

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 8, эмоции - 9, игра актеров - 9, обслуживание - 10

  3. Цудоўнае спалучэнне квеста і перфоманса! Пад эмоцыямі нават запамятавалі пра асноўную задачу і прайшлі квест так і не выканаўшы яе) Так што, калі вы чытаеце гэты водгук перад паходам на квест - уважліва слухайце на інструктажы тое, што ад вас патрабуецца! Не давайце акцёрам заблытаць Вас і збіць з мэты! А не проста бяжыце з крыкамі туды, куды бяжыцца, як мы) Усё цудоўна, дзякуй вялікі за вечар, было супер!

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 10, эмоции - 10, игра актеров - 10, обслуживание - 10

  4. Квест цікавы, але страшна было не настолькі, наколькі я чакаў, усё ж пасля некалькіх хорараў пачуццё страху прытупляецца з часам. Атмасферна, цікава, лагічна.

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 7, эмоции - 8, игра актеров - 9, обслуживание - 10

  5. Добры квест, усё вельмі лагічна і, магчыма, як раз з-за гэтага ў мяне было пачуццё, што чагосьці не хапае. Касякоў не было, усё прайшло добра, агульнае ўражанне таксама ок.

    Оценки: головоломки - 8, антураж - 7, сюжет - 7, технологичность - 8, обслуживание - 8

  6. Крутая атмасфера! Квест добры, пры чым гэта больш квест, чым перфоманс. Лічу яго добрым для знаёмства з хоррарамі з акцёрамі і для тых, хто жадае праходзіць менавіта квест і адначасова атрымаць эмоцый.

    Оценки: антураж - 9, сюжет - 8, эмоции - 7, игра актеров - 9

  7. Хадзіў з калегамі 3 месяцы таму, квест спадабаўся. Вельмі круты антураж! Усё лагічна, цікава, атмасферна. Добры квест, прапаную!

    Оценки: головоломки - 8, антураж - 10, сюжет - 10, технологичность - 9, обслуживание - 10

  8. Праходзіў 2 месяцы таму. Падчас праходжання былі праблемы тэхналагічнага характару, некаторыя рэчы не працавалі так, як павінны былі і мы з камандай згубілі шмат часу на пустым месцы. З-за гэтага засталося непрыемнае пачуццё. А ўвогуле ў астатнім усё ок, квест даволі цікавы, загадкі лагічныя.

    Оценки: головоломки - 8, антураж - 8, сюжет - 7, технологичность - 6, обслуживание - 7

  9. Праходзіў яго амаль што год таму і толькі зараз дабраўся да напісання водгука. Гэта быў мой самы першы квест і ён ўсё яшчэ ўзгадваецца мне сваімі дэкарацыямі і атмасферай казачнасці! Зроблены вельмі душэўна, прапаную.

    Оценки: головоломки - 10, антураж - 10, сюжет - 8, технологичность - 9, обслуживание - 10

  10. Добры варыянт, калі ёсць жаданне страшнай атмасферы, але няма жадання сустракацца з акцёрамі. А калі сярод тваёй каманды ёсць людзі, каторыя ў нечаканы момант жадаюць выканаць ролю акцёраў - бескаштоўна :D Атмасфера і дэкарацыі спадабаліся!

    Оценки: головоломки - 9, антураж - 9, сюжет - 9, технологичность - 10, обслуживание - 10

  11. Вельмі круты вопыт! Сапраўды жахлівая атмасфера, пачуццё страху, жаданне бегчы і кудысьці схавацца не пакідае ні на хвіліну. Пасля перфомансу пачаў сапраўды добра ставіцца да акцёраў, бо эмоцыі проста непараўнальныя і я не ведаю, як гэтага можна інакш было б дасягнуць! Малайцы! Увесь наступны дзень я дзяліўся эмоцыямі і з сябрамі, з каторымі хадзіў, і з іншымі людзьмі, каторым было цікава. Вельмі жадаў бы сцярэць сабе памяць і перажыць тое самае. Браво!

    Оценки: антураж - 10, сюжет - 10, эмоции - 10, игра актеров - 10, обслуживание - 10