Отзыв №38920

Отзыв #38920 на квест Нарния (Минск)

  1. Абралі гэты квэст, каб адзначыць Дзень нараджэння хлопчыка 6 гадоў. Ён сказаў, што гэта было найлепшае свята! Удзельнічала ўся сям'я - бацькі, сам імяннінік і яго старэйшая сястра. Загадзя прачыталі кнігу і пагледзелі фільм. Мне здаецца, што для 4 чалавек прастора ідэальная і па памерах, і па колькасці загадак. Сапраўды цікава для ўсіх узростаў, кожны знайшоў, што рабіць і чым дапамагчы камандзе. Нешта лепш атрымлівалася ў дарослых, нешта ў дзяцей. Яскравая казачная атмасфера, дзе часам было крыху страшна, часам складана, часам захапляльна прыгожа. Таксама хачу адзначыць дабразычлівае стаўленне персаналу. Квэст атрымалася прайсці за гадзіну. Калі не спяшацца, то можна абыйсціся без дапамогі Аслана :) Дзякуй! Чакаем новых квэстаў ад “Кувалды”, бо абодва ўжо прайшлі!

    Оценки: головоломки - 10, антураж - 10, сюжет - 10, технологичность - 10, обслуживание - 10