БIГ (Беларуская Iнтэлектуальная Гульня)

БIГ (Беларуская Iнтэлектуальная Гульня)

Беларуская інтэлектуальная гульня – паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.

БІГ — асветніцкае і забаўляльнае мерапрыемства, дзе можна з карысцю для душы і розуму правесці час пасля працы.

На Беларускай інтэлектуальнай гульні вас чакаюць:

  • 9 цікавых тураў;
  • 50 пытанняў, большасць з якіх прысвечана менавіта беларускай культуры;
  • азарт і жаданне перамагчы супернікаў;
  • магчымасць завесці новыя цікавыя знаёмствы з інтэлігентнымі людзьмі;
  • смачная ежа і напоі, утульнае месца для вячэры з прыемнай атмасферай;
  • шмат пазітыўных эмоцый, якія ператвораць будны дзень у сапраўднае свята;
  • магчымасць выйграць цудоўныя прызы!

Раскінем розумам па-беларуску!