- или -
Вы можете войти, используя Google Authenticator или Яндекс.Ключ, если предварительно настроили их в личном кабинете.
Очень часто пользователи регистрируются, используя вход в один клик и не задают пароль в принципе, впоследствии думая, что забыли его. Если это точно не ваш случай, то введите емейл, под которым вы регистрировались.
Заполните поля ниже, чтобы создать аккаунт.
Мы праходзілі гэты квэст удваіх і гэта быў першы наш квэст-рум у жыцці, таму ён нас вельмі ўразіў. Фільмы мы, дарэчы, паглядзелі толькі пасля таго, як прайшлі гэты рум.
Матрыцу мы абралі з-за таго, што ў водгуках у Інтэрнэце казалі, што ён не вельмі складаны і ідэальны для двух чалавек(так яно і ёсць).
Сюжэт квэста супадае з сюжэтам аднайменнага фільма: вам трэба знішчыць галоўны камп'ютар і выратаваць чалавецтва ад машын.
У пачатку гульні Морфеус праводзіць хуткі інструктаж і дае вам чырвоную таблетку і тэлефон, па якому трэба тэлефанаваць калі ў вас з'явяцца праблемы і пасля гэтага вы трапляеце ў матрыцу. Як я ўжо казаў, гэта быў наш першы квэст, таму тэлефонам мы карысталіся шмат разоў.
Задачкі даволі цікавыя, але тым, хто праходзіць квэст-рум упершыню (такім людзям, як нам), яны могуць падацца няпростымі. На гэты момант я ўжо прайшоў некалькі квэстаў, але магу сказаць, што самыя лепшыя загадкі (як меньш у тэхнічным плане) я пабачыў у Матрыцы. Нажаль, больш падрабязна я апісаць гэта не магу, бо спойлерыць непрыгожа.
Антураж шыкоўны. Кожны пакой гэтага квэста цалкам адпавядае атмасферы фільма. Больш за ўсё мне спадабаўся трэцці пакой, не думаю, што ў Мінску ёсць квэст, дзе вы пабачыце нешта падобнае таму, што знаходзіцца там.
Квэст гэты мы праходзілі дзве з паловай гадзіны (адну задачку мы, дарэчы, зрабілі пераборам, на што згубілі шмат часу і былі здзіўленыя, калі адміністратар у канцы паказаў нам, што трэба было рабіць :) ), таму мы вельмі ўдзячныя адміністрацыі за тое, што яны не выгналі нас праз 60 хвілін, як трэба, а дазволілі яго скончыць.
Нам вельмі спадабаўся гэты квэст і мы абавязкова вернемся, каб прайсці іншыя.